Вишнёвая завея
Валошкавай зарою,
Прамень надзею запаліў,
І зноў шляхамі мрою.
Палошча мары далягляд
У водбліску яскравым,
Вішнёвы майскі снегапад
Сумёт складае ў травах.
На пуцявінах змены дат,
Таўкуцца перашкоды.
Касу кранае снегапад
Жыццёваю нягодай.
І думкі больш усё нашу,
Дзе жыта палавее…
А ты ўсё раніш мне душу,
Вішнёвая завея.
Свидетельство о публикации №126042401269