Свет Тваёй любов, Госпадз
Свет Тваёй любові, Госпадзі.
Цішыня Тваіх вачэй.
Хай кожны ў Табе Збавенне знойдзе
Сярод гаротных начэй.
Свет мілосьці і цяпла.
Змрок павержаны.
О радасць незямнога святла.
Крыжы, што сталі вежамі.
Сінія васількі Тваіх думак.
Трыванне крывавых рамёнаў.
Гук любові ў кожным таямнічым смутку.
Залаты Табернакулюм І Гостыя.
Свет Манстрацыі і Крыжа.
Ачысць мяне, Пане, постам.
Душа бы самотная Ружа.
Ружанец і моц любові.
Балесныя таямніцы жыцця і мукі.
Малітвы святая мова
Уздымае да неба рукі.
Святы дзень адчування Галготы.
Эўхарыстыі моц.
Мілосьці жывыя цноты.
Мука. Аліўны сад. Ноч.
*
Святыя Крыжы любові.
Святыя прагненні дажджу.
Мілосьць і трыванне Слова
Я да неба з надзеяй гляджу.
Святыя думкі агню Духа.
Чыстыя згадкі дабрыні.
Нябесны час і скруха.
Мае думкі прымі.
Святая Эўхарыстыя веры.
Хлеб Святы – Містычнае Цела.
Гэта Святога Духу эра.
Гэта ўсё, Аб чым душа прасіла.
Жыццё і пакаянне.
Прабачэнне ў сіле крыжа.
Духу адчуванне.
Галгота – істнення стрыжань.
Свидетельство о публикации №126042305882