669 Циха-циха

Ціха-ціха, дзесьці ў небе
Ярка зорачка блішчыць.
Усё таму, што мінуў вечар,
Сонейка даўно ўжо спіць.

Вецярок не калыхае,
Усюды цемры глыбіня.
Толькі ў небе месяц ззяе
І навокал-  цішыня.

Дзе-нідзе свярчок пузаты
То патухне, то гарыць.
І на ганку каля хаты
Хлапец ад дзеўчыны іскрыць.

Ціха шэпча ноч над намі,
Нібы тайну беражэ.
Сэрца б'ецца між славамі -
Ўжо ніхто не скажа «не».

Ціха-ціха, не губляй
Гэты момант -  ён жывы.
Зорачкі пакуль над намі -
Мы з табою не адны.

Ціха-ціха, не спяшай,
Ноч нам дорыць гэты свет.
Дзе каханне прарастае,
Там не гасне доўгі век.

І прыйшла пара вяртацца,
Заўтра трэба ісці ў школу.
Паспелі і пацалавацца -
Ён пайшоў дамоў вясёлы.

Ціха шэпча ноч над намі,
Нібы тайну беражэ.
Сэрца б'ецца між славамі -
Ўжо ніхто не скажа «не».

Ціха-ціха, не губляй
Гэты момант - ён жывы.
Зорачкі пакуль над намі -
Мы з табою не адны.

Ціха-ціха, не спяшай,
Ноч нам дорыць гэты свет.
Дзе каханне прарастае,
Там не гасне доўгі век.

Зіхацелі ў небе зоркі,
Усё бачыць месяц наш.
І звініць свярчок зялёны -
На гэтым скончу я расказ.


Рецензии