Краiна белых буслоу

Над полем, над рэчкай, над мурагом,
Дзе сонца гладзіць вербы косы
Ляціць над родным беражком
Наш бусел у светлыя нябёсы.
Ён крылы ў небе расхінуў,
Як ветразь чысты над палямі,
І кліча ў родную зямлю,
Што ахінае нас вякамі.

Краіна белых буслоў,
Блакітных рэк і азёр,
Тут гоман светлых лясоў
І зорны ў небе ўзор.
Тут сэрца б'ецца мацней,
Тут нашых продкаў сляды.
Няма прыгажэй і мілей
На свеце роднай зямлі!

У драўляных хатах ўспамін,
А ў замках -частка нашай долі.
Ад старажытных тут гадзін
Гучыць напеў аб шчасці-волі.
І ручнікі, як лёс, ільнoм
Расшыты маці над калыскай,
Нас кліча зноў бацькоўскі дом,
У вечнасць, што так сэрцу блізка.
 
Убачым бусла ў вышыні —
І ведаем: вясна вярнецца,
Так і з чужое стараны
Душа заўжды дамоў імкнецца.
Ён сімвал вернасці сваёй,
Надзеі, што не памірае.
Ён над Айчынаю маёй,
 як сцягі, крылы расхінае.
 
Краіна белых буслоў,
Блакітных рэк і азёр,
Тут гоман светлых лясоў
І зорны ў небе ўзор.
Тут сэрца б'ецца мацней,
Тут нашых продкаў сляды.
Няма прыгажэй і мілей
На свеце роднай зямлі!


Рецензии