Для чытача

Для чытача свой вершык пішам,
Хоць іншы скажа: «Для сябе…»
Спрыяе працы гэткай ціша,
Калі шум злосны не дзяўбе.

Для чытача, бо звыш галоўны,
Радочак пішам для яго.
Не ведаем, бо госць няўлоўны,
Суддзя натхнення ён майго.

Для чытача ўсе намаганні,
Сувыкананец ды знаток.
Ацэніць, далібог, старанні,
Вялікай мудрасці выток.

Для чытача – старазаветна,
Пісалі людзі верш раней.
Дакладнасць чытача адметна,
Чытво – няма яго радней.

Для чытача – так павялося
З далёкіх, даўніх тых часоў.
Пісалася не раз, жылося…
Край мілых слуцкіх паясоў.

Для чытача, для ягамосці,
Інакш назваць я не магу…
Заходзіць да мяне ў госці,
Увагу пільна берагу…


Рецензии