МАМА

МАМА
леанід ПРАНЧАК

Рэквіем

Іду, а словы наўздагон.
Сціхаюць стомленыя крокі.
Тугі пастэльныя алоўкі
Малююць ноч у шэры тон.
Ты адплаціла дань жальбе.
Ты радасць выпіла да донца.
Цябе няма, але, як сонца,
У сэрцы згадкі пра цябе.

Музыка смутку вечная.
Знічкаю з нематы
Сцежка на небе млечная
Там, дзе твае сляды.

Туга змяняецца журбой.
Жыць без цябе мне так нязвыкла,
Душа дагэтуль не прывыкла,
Што ты не тут, што не са мной.
У нашай сцішанай царкве,
Малітву творачы святую,
Я твой пяшчотны голас чую.
Ён ува мне дасюль жыве.

Музыка смутку вечная.
Знічкаю з нематы
Сцежка на небе млечная
Там, дзе твае сляды.

Замоўклі вусны, а ў душы
Я дыялог вяду няспынна.
Маёй любові палавіна,
Ты аблачынкай на крыжы.
Схіляю ў смутку я чало.
Не сцішыць сэрца трапятанне.
Як непагаснае каханне:
Ты ёсць заўжды, бо ты – святло.

Музыка смутку вечная.
Знічкаю з нематы
Сцежка на небе млечная –
Гэта твае сляды.

12.02.2023


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →