Бязглузды страх

Баяцца чагосьці : якойсьці пачвары,
Якіхсці абставін, якойсьці бяды,
Здарэння любога, як чорныя хмары,
Гразы без маланкі, дажджу без вады,
Лагодных людзей і пасільныя працы -
Усе, хто без Бога жыве на зямлі -
Заўчасна і з Богам сустрэцца баяцца,
Дрыжаць, як лістота трымціць на галлі.
Здзіўляцца ня трэба - душа ў іх малая,
Іх страх зразумелы, ды толькі дурны.
Цяжкая ў іх доля: бязбожная, злая -
Адчай бессэнсоўны да самай труны.


Рецензии