Слава Слова навек не змарнее
Устаў Петр разам з адзінаццаццю.
Я прагну тсаць неба абранніцай.
Я прагну любові. Дай руку мне Тваю.
Моцны голас трывожыць.
Паслухайце словы,
Бо Душа пераможа намёты сусвету.
Гэта неба аснова. Самотнае ложа.
Гэта смутак любві – адзіноты вецер.
Езус з Назарэту – муж чысціні.
Сіла цудаў і веры знакаў.
Маім думкам агонь дабрыні працягні.
Гэта існае волі жывое свята.
Вызначаная воля, прадбачанне Божае.
Укрыжаванне рук і агню.
Я стануся самотаю дужаю,
Малюючы дзён вайну.
Забіты Пан і Ўваскрасенне
З мукаў смерці.
Немагчыма спазнаці нядолю.
Прагну веру трывання ў сэрцы меці.
Станаўляючы кут цішыні і солі.
Давід кажа: заўсёды Пан са мною.
Праваруч мяне ён, не пахіснуся.
Стала сэрца працята пранізлівым болем.
Я трываць на Крыжы з Табою імкнуся.
Усушылася сэрца Маё, узрадаваўся язык Мой і цела.
Вось надзея прыйшла. Прагну веры Тваёй.
Ты ў самоце жыцця адзінокі і цэлы.
Не пакінеш душы ў адхланні.
Не дасі святому ўбачыць тленне.
Гэта сэрца жывое, агонь прадчування.
Гэта веры жывой таямніца гаення.
Ты даў мне пазнаць дарогі жыцця.
Ты напоўніш мяне радасцю светам.
Гэта свет таямніцы часоў небыцця.
Гэта смутку і трывогі белакрылыя вецці.
Мужы і браты, магіла сярод нас.
Ты прарок ведаючы, ахіні мяне.
Я веру, што свет самавіты не згас.
Я веру любоў не аддасца мане.
На Ягоным троне будзе патомак.
Ён прадбачыў ўсё. Уваскрасенне прыняў
І жыццё стала веры самотным урокам.
Гэта ціхая душаў плыня.
Гэтага Езуса ўваскрасіў Бог. Мы сведкі.
Узнесена паравіца Пана.
Зелянеюць бурліва, ўрадліва палеткі.
Гасанна Езусу, гасанна.
Гэта слова божага чысціня.
Гэта свет сакавітай думкі.
Згіне ў цёмнай пячоры труна.
Я прыму Тваю веру праз рукі.
*
Ты дарогу жыцця мне пакажаш.
Ты надзею любві з сэрцам звяжаш.
Аллелюя надзеі і веры.
Прагне сэрца адчуць боскасць перлы.
Захавай мяне, Божа, на Цябе спадзяюся.
Сказаў я Пану, Ты Мой Пан.
Частка спадчыны Маёй і келіха.
Гасанна любові, гасанна.
Я малюю наметы Фромма Эрыха.
Ён лёс мой трымае.
Ён ўзнімае агонь.
Маё сэрца чуванні
Прамаўляе праз веры боль.
Бласлаўляю Пана за розум,
Бо ноччу вучыць мяне маё сэрца,
Што ёсць жыццё і цнатлівасці роздум.
У Крыжа ёсць самоты белае месца.
Пан заўсёды перад маімі вачыма.
Ён праваруч. Я не пахіснуся.
Я рыдала аб веры і ціха спачыла.
Я жыву. Я пяю. Я малюся,
Таму радуецца сэрца і весяліцца душа.
І цела маё будзе спачываць бяспечна.
Кветкаю лілеяй Марыя прыйшла.
Дагарае любоў талай свечкай.
Не пакінеш душы маёй ў адхланні.
Не дасі святому Твайму ўбачыць тленне.
Гэта ціхае думкі тужлівае ранне.
Я кахаю да целаспалення.
Ты дарогу жыцця мне пакажаш, Езусе.
Паўната радасці з Табою.
Годзе быць адзіноце, годзе быць спакусе.
Крыж - трыванне і смага болю.
*
Называю Айцом таго, хто неперадузята судзіць.
Страхам напоўненнае зямное вандраванне.
Сэрца маё чысціню лагодзіць.
Гэта Духа жывое аддданне.
Тлен серабра ці золата марнасць.
Пераможан крывёю чыстага Ягняці.
Гэта страта любві і ахвярнасць.
Ты са мною, Прачыстая Маці.
Прызначаны яшчэ да стварэнння свету.
З’явіўся ў апошнія часы.
Уваскрасенне – агонь запавету.
Крыж - чуванне нязгаслай красы.
Вера і надзея ў Бога.
Хвала Табе, хвала.
Адна ёсць нябёсаў жывая дарога.
сумленне адно, якім думка жыла.
Аллелюя – тлумачэнне Пісання.
Няхай палае Сэрца нашае.
Ты прамаўляеш.
Гэта агонь незямнога палання.
Ты Крыжа муку сабой ухваляеш.
Аллелюя любві. Аллелюя Галготы.
Аллелюя надзеі і ціхай хвалы.
Гэта веры жывой тужлівыя соты.
Я цалую рамёны сталення вясны.
*
Вось двое вучняў ішлі ў Эмаўс.
Шэсцьдзесят стацый да Ерузалема.
Я веру, што збавенне свету сталася.
Я веру – жыве душы сталенне.
Размова. Развага і палкасць малітвы.
Сам Езус наблізіўся ды ішоў разам.
Душа таямнічую гранку палітры
Наноў ўваскрасіла Цябе з Крыжам сам на сам.
Вочы стрыманыя, не можаш пазнасці.
Пра што Вы размаўляеце між сабою.
О Марыя, гаротная Маці,
Стань маіх дум сарамлівым болем.
Кляоп гаварыў – ты верна адзіна.
Хто не ведае, што адбылося таемна.
Мы душы сарамлівыя дзець Ундзіны.
Вытрыванне не надарэмна.
Тое, што сталася з Езусам з Назарэту.
Ён прарок любві і сумневаў скрыжалі
Стаўся Крыж Эўхарыстыі вечнай сакрэтам.
Мае рукі надзею малітвы раджалі.
Ужо трэці дзень, як гэта сталася.
Але жанчыны на досвітку глядзелі дзіўна.
Надзея любві як агонь узнялася.
Не знайшлі Цела Пана. Я стала наіўнай.
Прыйшлі і сказалі – бачылі анёлаў,
Якім сказалі, што Ён жывы.
Я шукаю любві самавітых сцёгнаў.
Да магілы прыйшлі зноўку словы Тваі.
О неразумныя і марудныя сэрцам,
Што кажуць прарокі, што кажа душа?
Быць цвятком чысціні маіх моў давядзецца
І Мадонны маліва над светам ўзышла.
Як увайсці ў славу святыні.
Прарокі тлумачаць пісанне святла.
Прагну амыць слязьмі залатымі
Агонь душы, ў якім вера цвіла.
Застанься з намі, ужо вечарэе.
Ён увайшоў, каб застацца душой.
Слава Слова навек не змарнее.
Сонца ціха над небам ўзышло.
Узяў Хлеб і паламаў, і даў ім.
Адкрыліся вочы. Пазналі Яго.
О нябёсаў жывы херувім.
Прагну, Хрысце, шляху Твайго.
Тлумачэнне пісання.
Зварот у Ерузале м.
Пан уваскрос і з’явіўся Сымону.
Пазнанне ў Хлеба ламанні.
Я праслаўляю Цябе, Светач Сыёну.
Адтрансляцыя Арыя Малыскі
Свидетельство о публикации №126041906623