Пад вечар выблiснула сонца...

***
Пад вечар выбліснула сонца.
Спяваюць птахі за акном.
І дзень дажджлівы і бясконцы
Забыцца ўжо жадае сном.

І я жадаю зноў забыцца
Пра тое, што немалады.
Але я ведаю, прысніцца
Жыццё ў юнацкія гады.

А дзень дажджлівы і бясконцы
Сплывае срэбрам шэрых хмар.
І раптам выбліснула сонца
Бязмежжам незлічоных мар.

Ды нечакана лівень весні
Птушыны шчэбет перарваў,
Як абрывае часта песні
Жыццё, якому ты спяваў.

17. 04. 2026 г.


Рецензии