Нетрадыцыйным шляхам

Традыцый шмат у нашай Беларусі,
Радзімы разнастайныя куткі
Абрадаў маюць столькі - не бяруся
Спыніцца на якіхсьці. Нас бацькі
Як след вучылі славіць нашых продкаў,
Не забываць ні добрых слоў, ні спраў.
Каб жыць з Хрыстом, не трэба лішніх сродкаў -
Адстойваць праўду Бог і нас  абраў.

Таму мы за бацькоў маліцца мусім,
Рабіць з любоўю шэраг спраў зямных,
Абагачаць культуру  Беларусі,
Ствараць шэдэўры, што ў чыесьці сны,
Як накірунак нам, адправіў Творца -
Нябёсы зноў зыходзяць да зямлі
Культуру думак адраджаць бясконца -
Ад родных ніў мы крокаў шмат прайшлі.

Трымаемся  за веру мы трывала! -
Раней за нас бабулі і дзяды
Адстойвалі яе, каб панавала
Святая праўда ўсюды, каб заўжды
Ядналіся з сумленнем людзі ў працы,
Народ з народам побач мірна жыў,
Каб прыгажосцю света захапляцца,
Абраныя ўслаўляючы крыжы.

Такіх, як мы, людей у свеце многа:
Разважлівых, празрыстых, быццам шкло.
Ад самага бацькоўскага парогу,
Сваёй душы нам дорачы святло,
Яны ідуць не традыцыйным шляхам,
Не слізкім тым, якім правадыры
Кудысьці нас вялі з вялікім жахам,
А іншым, што праз церні па жвіры.

Таптаць і нам сцяжынкі продкаў нашых,
Рабіць памылкі, набіваць гузы,
Апраўдваць нас наўмысна ашукаўшых,
Стаяць за веру, стрымліваць язык,
Якім сабе капаем прорву самі -
Няпроста шлях знайсці адметны свой,
Калючы дзе асот над верасамі
Адважыўся навіснуць галавой.

Такі наш лёс: нетрадыцыйны, новы -
Разлічваем  на тых, каго нам Бог
Адправіў у жыццё невыпадкова,
Стаптаць каб разам колькі там дарог,
Ярмо каб добрых спраў на плечы легла,
Нетрадыцыйных, важных для душы,
Каб нам не трапіць назаўсёды ў пекла,
А стаць у строй за тых, хто сам грашыў.

Тых, хто за нас, звычайна нават, лепшы:
Руплівы больш, больш просты і жывы,
Аб нас свае хто не складае вершы.
Сваёй за нас не варта галавы
Яму згубіць, а ён без разважанняў
Нам быў жыццё ахвяраваць гатоў,
Калі ў малітве ўвечары і ўранні
Адстойваў нас: сясцёр сваіх, братоў.

Традыцый шмат, ды ўсе яны людскія.
Радзіма ж наша там, дзе Дух Святы,
Агульны для жывых, дзе ўсе такія
Святкуюць пір: і сёстры, і браты.
Як з падарожжа трапім да Радзімы -
Ніхто пакуль не ведае, нажаль,
Крыж наш які і з кім наш шлях ішлі мы -
Адказ хавае  горная Скрыжаль.


Рецензии