Не стварай сабе кумiра - юнаму лiтаратару
У літаратуры.
Ля макулатуры,
Ля свіней сярмяжных Ліра,
Верхаводкай бздуры...
У сацыяльных сетках
Пачытай "вершы".
Ты адкрыеш - першы:
Гном някідкі на палетках;
Штучна касцюмершы
Квакаюць у тэксце
Да магіл-галоў!..
(Ганаровасць у кантэксце,
Ганарара - лоў).
...Медалі, узнагароды.
Бразгат забыцця...
Уцякай, дзіця!
Рунь пакліча, высь свабоды,
Голас адкрыцця!
Ля свіней сярмяжных Ліра.
На макулатуры.
Не стварай сабе кумiра
У літаратуры.
Свидетельство о публикации №126041703852