Вечернее

Будзь ува мне вільготным, жаркім борам,
Дзе змаяліся песняй салаўі!
Ёсць ночы шчасця! Ночы без дакораў…

Так чуйце, ашалелыя бары –
Не прастагну, а выдыхну: “Бяры!”

Вазьмі, смалой прапахлы ды ігліцай,
Сваё, паабяцанае ў паўсне!
Дай вершалінам небам наталіцца!..
Калі твой бор застыне і ўздыхне –
Ты на любоў застанься
                ува мне!


Рецензии