Здзеклiвыя усмешкi

Снегавік пазірае з усмешкай
Нехта моркву яму і дзьве бульбы
Прыляпіў не на твары канешне
Няма розуму ды і адкуль бы

Сустракае з усмешкай прыгожай
У аптэцы  правізар жанчына
Ну чаго ты прыпёрся Сярожа
Ты калі ўжо дап'ешся скаціна

Здзеклівыя ўсмешкі
Безліч захапілі твараў
Абраўшы нават жыць у дзежцы
Ці знойдзеш аб чым ты марыў

Усміхаецца нават у краме
Прадавец на пытанне пра піва
Наябайлаўка ўжо не на грамы
Паўтара як за два вось дык дзіва

Гэтых здзеклівых усмешак навокал
Сустракаецца безліч штодзённа
Ды яшчэ яны вылязуць бокам
Паспрабуеце хрэн ці салёны

Здзеклівыя ўсмешкі
Безліч захапілі твараў
Абраўшы нават жыць у дзежцы
Ці знойдзеш аб чым ты марыў


Рецензии