Я помню слова...

Я помню слова дапамогі,
Яно падаравала шлях.
Прагнала пачуццё трывогі,
Стрыножыла няясны страх.

Падзяка шчыраю бывае,
Як памяць, што яшчэ жыве.
Той падыход не замінае,
Пішу свой вершык па канве.

Не трэба вершу пазалота,
Вітальны, як мая душа…
Не, не адолее згрызота,
Не нападзе на верш парша.

Шаную тых, хто даў параду,
Хто шчодрасць сэрца дараваў.
Шурпатасць верша – не да складу,
Радочак доўга шчыраваў.

Я добра помню дапамогу,
Што мілай птушкаю ляціць.
Аддзячу я малітвай Богу
За тое, што змагла зляпіць.


Рецензии