Папараць-кветка

Лясныя сцежкi ўнiкуды,
З крынiцы прагныя глыткi,
Пачуццi - быццам ясны дзень,
Мой кожны крок стварае цень.

Iду за кветачкай ўначы,
А мне б iсцi, iсцi, iсцi...

Надзея ў сэрцы - мой маяк.
Праз дрэвы рвеца ў душу жах.
Той лес - як мора, я тану!
Не бачу шляху - цi знайду?

А мне б iсцi, iсцi, iсцi
Па сцежках ноччу ўникуды...

Пад небам дзiкi карагод,
Там сустракаюць узыход.
Знiкае ў ранiшняй расе
Расточак дзiўны, як у сне.

Ніхто не бачыў, не знайшоў.
Блукаў, губляў і не дайшоў.
Гаюн хавае крохкі скарб,
Лес - гэтым кветкам гаспадар.

А мне б iсцi, iсцi, iсцi
Па сцежках ноччу ўникуды...

Iсцi, iсцi
Зa папараць-кветкай!

25.02.2026 | Мой творческий блог в Instаgrаm и TikТok: velotrotter.4u
AI-музыка на YouTube: @velotrotter


Рецензии