Красавiком спавiтая зямля!

Пяшчотнай непаўторнай сон-травою
Квiтнееш вольна (гожа), вабiш нас здаля
Сваёй крынiчнай, ветлаю душою
Красавiком спавiтая зямля!
(Гаючая, радзiмая зямля!)
(Вясною распавiтая зямля)
Пад небам самым светлым, самым чыстым
Цябе вiтаюць песняй жураўлi (журавы)
И сонца асвячае прамянiста
Шатры лясоў, сумежныя палi (палi i паплавы)
Зямля! Бясконца-любая! Святая!
Благаславены, шчодры дар бацькоў!
Хай з Божай ласкi мiр заўжды трывае!
Мацнеюць вера, сiла i любоў!


Рецензии