Адчаю не было

Адчаю не было.
Быў толькі едкi сум.
Зламанае крыло.
Бязважкасць церпкіх дум.
Падманлівых вачэй
Пустэльны звон.
У бездані начэй
Гаючы сон.
Адчаю не было.
Быў толькі вязкі  боль.
Зламанае крыло
Зрасталася міжволь.
Мінулае ў нябыт,
Туды, дзе сум.
Ізноў заве блакіт
І вольнасць дум.
Вясны заве блакіт
І светласць дум.


Рецензии