Малiтва за Беларусь

Праз вятры, праз гады і праз попел суровы,
Што калісьці над доляй палынам прарос,
Я прыйшоў да тваёй ціхай, светлай асновы,
Да тваіх, мая Белая Русь, белых рос.

Ойча наш, Ты праз цемру і чорныя ночы
Вёў мяне да святла, дзе жыве дабрыня.
Дай нам сілы глядзець справядлівасці ў вочы,
Не губляючы годнасці ў цяжкасці дня.

Над палямі, дзе шрам зацягнуўся зялёны,
Дзе буслам у паветры знаёмы палёт, —
Пан Нябесны, пачуй нашы шчырыя звоны,
Блаславі, Усявышні, мой мудры народ.

Ад няпраўды глухой і ад хцівага слова,
Што атрутай спрабуе заліць наш выток, —
Беражыце, анёлы, наш край, нашу мову,
Дайце здзейсніць да шчасця адзін толькі крок.

Я схіляю чало, як прад маці калісьці,
Верны сын, што пазнаў шмат грахоў і спакус...
Я малюся за родныя кветкі й лісці,
Каб квітнела заўсёды мая Беларусь.


Рецензии