Выразаю сухую малiну...
Выразаю сухую маліну
І на лаўцы з катамі сяджу,
Ці капаю халодную гліну:
Хутка бульбу ў яе пасаджу.
Хлопцы з сувязі ў сініх спяцоўках
Нешта рыюць, каб быў Інтэрнэт.
Правады свае цягнуць так лоўка,
Як не кожную песню паэт.
Набракаюць пупышкі рабіны,
І нарцысы цвітуць пад акном.
Красавік маёй любай Айчыны
Ахінае пяшчотаю дом.
І суседзі вылазяць на грады:
Надакучыла ў Мінску сядзець.
І, здаецца, нарцысы ім рады:
У самоце не будуць квітнець.
15. 04. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126041503740