Вясеннi адзiмак на дахах ляжыць...

***
Вясенні адзімак на дахах ляжыць,
Бы цукрам пасыпаны дахі.
Не ведаю, колькі на свеце мне жыць
І колькі яшчэ мне да плахі.

А птахі спяваюць за белым акном.
На тое й вясеннія птахі.
І сонца усходзіць, лагодным крылом
Змятае замерзлыя дахі.

Нічога не хочацца ў вершы мяняць.
Няхай крытыкуе хто хоча.
Мне хочацца толькі душою абняць
Світанак жыцця пасля ночы.

14. 04. 2026 г.


Рецензии