Хрыстос уваскрос
Вочы згодныя з імі — яскравыя зоры.
Губляў сілы павольна на сэрцы мароз,
Быццам хмары нябёс, расступаліся горы.
Спадзяванне будзіла мой розум з душой,
Што яны парадняцца, як сёстры, навекі.
Словы стануць для думак любімай дачкой,
А не падчаркай слушнай пад хітрай апекай.
Словы й думкі —два голуба міра крылы,
Разнясуць па прасторах Духоўную мудрасць.
Што Хрыстос уваскрос, і старыя вузлы
Разарве, і пазбавіць святло з цемры путаў.
Размаўляць свет навучыцца мудра душой,
Кулак сціснуты — толькі як сімвал павагі.
Словы з думкамі гучнай адзінай ракой
Кропку мудрасці знойдуць у свеце на вагах.
Вусны ўзрадуюць словы: Хрыстос уваскрос,
Усміхнёмся вачымы, як зорамі ў небе.
Ды прагоніць вясна з нашых душаў мароз,
Разальецца па сэрцы сусвету малебен.
Свидетельство о публикации №126041304516
Тадеуш Други 13.04.2026 15:09 Заявить о нарушении
Мария Мучинская 13.04.2026 15:34 Заявить о нарушении