Истории детства девочки Раи. На белорусском языке
І спіць мядзведзь яшчэ ў бярлозе!
А хто ідзе там па дарозе?
Мо ўжо прачнуўся лесавік?
Навошта ён ідзе у вёску!?
Штаны ў зялёную палоску,
Пралесак беленькі букет...
Ну чым, скажыце, не паэт!
Сабраўся ў веску ён знянацку,
Нясе яшчэ ў кішэні цацку:
Ў маленькай вёсачцы лясной
Хтось нарадзіўся, мо, вясной?
А гэты "хтось" - дзяўчынка Рая!
Ляжыць ў калысцы, пазяхае...
Ў вакенца глянуў лесавік-
І сэрца занялося ўміг!
На ганку ён прысеў з дарогі,
Абмыў у снезе рукі, ногі.
На горле гузік зашпіліў
І дверы ў хату адчыніў...
Прайшоў ў пакой ён непрыкметна,
Паставіў ў шклянку першацветы,
Схапіў малую і пабег
У лес, туды, дзе сізы снег...
Хацеў стары сабе дачурку,
Хоць чалавека, хоць снягурку.
Ад адзіноты звар'яцеў,
Хоць з кім пагаварыць хацеў!
Стаміўся з дрэвамі гутарыць -
Ім толькі на вятрах кімарыць!
А у звярэй жыццё сваё...
Ну, як трываць тут, ё- маё!?
Паклаў ён Раю у калыску,
А Рая - та яшчэ артыстка! -
Так запішчала на ўвесь лес,
Што лесавік пад стол палез!
Хацеў ен пакарміць дзяўчынку,
Прынёс сушоных ягад крынку,
Грыбоў аднекуль прывалок
І палажыў малой пад бок.
Але ня есь грыбоў малая!
Ты глянь, паскудніца якая!
Нагамі ў люльцы танцы б'е
І кроў лесавікову п'е!
Прачнуўся ўжо мядзведзь ў бярлозе,
Стаіць, кудлаты, на марозе,
Не разумее, што за крык:
"Дзе гэты чортаў лесавік?
Чаму у лесе беспарадак?
У небе сонца, як аладак,
Вісіць мядовы. Толькі мне
Яго не з'есці нават ў сне!"
Ваўкі спужаліся, ваверкі
Схаваліся у дуплы- норкі.
З мядзведзем лепш не жарваць!
Хутчэй лесавіка шукаць!
А лесавік сабраўся ў вёску,
Абняў у роспачы бярозку,
А потым прама у лапцях
Панёс вяртаць назад дзіця.
Пракраўся, быццам злодзей, ў хату.
Нядоўга быў ён гора- татам!
Паклаўшы Раю у краваць,
Перакрасціўся разоў пяць.
І на ўсялякі на выпадак,
Зусім ўжо выпаўшы ў асадак,
Ён Раі шчасця пажадаў
І талентаў са жменю даў!
І абацаў прад абразамі
З паклонамі і са слязамі,
Што будзе Раю берагчы,
Ад ліха ціха сцерагчы!
Распавядаць можна бясконца:
Расла Раіса, нібы сонца!
Характар толькі вырві глаз...
Але пра гэта ў іншы раз....
Свидетельство о публикации №126041303216