Сонца садзiцца за лес на пагорку...
Сонца садзіцца за лес на пагорку.
Заўтра ўваскрэсне Хрыстос.
Слаўлю жыцця пуцяводную зорку –
Купку вясенніх бяроз.
Белыя твары бярозак-дзяўчынак
Сэрца мілуюць мне зноў.
Сонца шукае сабе адпачынак
За акіянам лясоў.
Заўтра Хрыстос уваскрэсне з зарою:
Сонейка выкаціць шар.
Купка бярозак-сясцёр пад гарою
Славіць жыцця свайго дар.
11. 04. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126041107092