Вальс летняга дажджу
Навальніца, што збіралася здалёк.
І зямля, ад спёкі стомлена замлела,
Ціха ўдыхнула першы свой глыток.
Раз-два-тры... па шкле сцяжынкі пакацілі,
Раз-два-тры... па лісці кроплі б'юць.
Мы з табой у гэтым вальсе ўсё забылі,
Толькі сэрцы нашым кроплям у такт пяюць.
А дождж іграе вальс, пяшчотны і лірычны,
І мокрыя сады танцуюць разам з ім.
А позірк твой такі глыбокі, таямнічы,
І свет увесь, здаецца, нам адным.
Раз-два-тры... твая далонь у маёй руцэ,
Раз-два-тры... дыхання цеплыня.
І ў кожнай дыяментавай слязе
На мокрым вецці бачу я цябе.
Няхай не сціхне музыка да рання,
Няхай спявае нам намоклы дах.
А гэты вальс дажджу, вальс нашага кахання,
Растае нібы цукар на вуснах.
Раз-два-тры... прыціхлі гукі наваколля,
І толькі шэпт дажджу ды нашы галасы.
стаім з табой, нібы ў чароўным полі,
Там, дзе збываюцца ўсе мроі і ўсе сны.
І па асфальце, як па клавішах раяля,
Паскачуць кроплі, нам ствараючы матыў.
Мелодыя крылом з табою нас з'яднала,
І кожны дотык твой і позірк зноў злавіў.
А дождж іграе вальс, пяшчотны і лірычны,
І мокрыя сады танцуюць разам з ім.
А позірк твой такі глыбокі, таямнічы,
І свет увесь, здаецца, нам адным.
Раз-два-тры... мы кружымся ў вальсе,
Не заўважаючы, што вечар надышоў.
Здаецца, што няма нічога лепшага ў свеце .
Як толькі гэты дождж і вечная любоў.
Свидетельство о публикации №126041105685