Прагне душа прыгажосьц
Белыя думкі й лілеі.
Белыя згад бароў.
Жыццё таямніча сталее.
Ліецца самотная кроў.
Прагне душа прыгажосьці.
Прагне душа чысціні.
Шукаю душою кагосьці.
Рукі к любові працягні.
Белыя думы й сустрэча.
Белыя мроі вясны.
Хто тваё сэрца скалечыў?
Дзе ж міласэрнасці сны?
*
Самота. Тужлівае ранне.
Згадкі пагаслых муроў.
Гэта душы навяртанне.
Гэта Езусава кроў.
Згадкі белых ружаў.
Згадкі чыстай вясны.
Хто самавіты ды дужы?
Хто плача цемрай красы.
Самота згаслай Мадонны.
П’ета - Мікелянджэла свет.
Гэта прагненні Галготы.
Гэта любові сусвет.
Сумныя здані кахання.
Сумныя здані вясны.
Белае думак адхланне.
Боль векавечнай красы.
Самота. Белыя мроі.
Самота- Галготы пастаць.
Роля трывання ў спакоі
Ціхае існае маці.
*
Прагненне белых малітваў.
Чуванне душаў святла.
Белая духу палітра.
Згадкі жывога цяпла.
Белыя думкі прагненняў.
Белыя згадкі вясны.
Чыстыя гуку найменні.
Боль векавечнай красы.
Згадкі самоты чакання.
Згадкі белага сну.
Трыванне болю ў прызнанні.
Свкет цішыні праз красу.
Сум найчуллівага лета пазнання.
Сум векавечных садоў.
Белыя думкі сусвету.
Белыя зоры ў цішы высаты.
Думка прагненнем сагрэта.
Гожыя думкі ў абдоймах слаты
*
Спачуванне лета і анёлы
Граюць на сусветных мроях дзён.
Гэта ціхія душы палоны.
Гэтв ціхі сэрца дзёрн.
Спачуванне веры ціхай.
Спачуванне чыстых слоў.
Ты душы маёй палітра.
Ты агорнуты боль моў.
Спачуванне чыстых дзеяў.
Спачуванне чыстых сноў.
Цені. Цені. Дзе адценні?
Белыя водблескі тых галоў,
Што шукаюць над табою.
Што шукаюць думак свет.
Набрыняла сэрца болем.
Грае музыку сусвет.
Растрывожаннае ранне.
Растрывожаны матыў.
Дзе любві тваёй змярканне?
Дзе сусвету аб’ектыў?
*
Цішыня белай плыні кахання.
Цішыня набрынялых павек.
Мне душой не хапае наймення й дыхання,
Мой самотай жывы й нежывы чалавек.
Сарамлівае ранне нягаслых нябёсаў.
Сарамлівыя згадкі труны.
Бліскавічны пасыл назаўжды уваскрослы.
Сарамлівыя думкі красы.цішыня белых думаў,
самотаў, вітанняў.
Цішыня адзінокіх снягоў.
Гэта сумнае весяўж ыцця і чакання.
Гэта боль набрынялых дарог.
Сарамлівыя думкі нязгаслае волі.
Сарамлівыя згадкі труны.
Маё сэрца працялася істае болем.
Сарамлівы трыванні вайны.
*
Спачуванні вышыняў сасмяглай Галготы.
Спачуванне белых крышын.
Гэта смутку любві адзіноты і цноты.
Гэта крык адзінокіх машын.
Прагне лета адчуць векавечныя мроі.
Прагне лкта душой пасталець.
Гэта думак любві адзінокая воля.
Гэта свету трывалая клець.
Спачуванне святла. Спачуванне наймення.
Плача неба ў жывой даўніне.
Гэта боль цішыні і духу найменняў.
Гэта свет незямны на вайне.
Плачуць думкі ў трывозе.
Плачуць згадкі нядолі.
Я шукаю любові агмень.
Гэта ціхі твой боль адзінокае волі.
Гэта думкі трывалы прамень.
*
Прагненне любові – ціхает ранне.
Прагенне сасмяглых нябёс.
Гэта чаканне. Любві вытрыванне.
Светлы чакання лёс.
Згаслыя думкі, старсці сумлення.
Згаслыя думы вясны.
Гэта душа і наталенне.
Гэта трывалыя сны..
Згаслыя думы. Згаслыя ролі.
Чысцец, чуванне святла.
Гэта адхланне гожага болю.
Ты ўва мне думай жыла.
Згаслыя думкі. Згаслыя скроні.
Дзе ж таямніца святла?
Чаму ты душою гаснеш паволі,
Болем жывога святла.
*
Спачуванне нябёс і адхланне надзеі.
Цені чуванняў і слоў.
Цені найменняў, чуйныя цені.
Боль адзіноты і моў.
Згаслыя душы. Згаслыя думы.
Белыя згадкі вясны.
Белыя думкі, веры карункі.
Белыя згаслыя сны.
Я адчуваю белыя плыні
Белай снежнай зямлі.
Будзь маёй мрояй палыні.
Думкі бы мроі плылі.
Смутныя згадкі, смутныя думы.
Плача сумнеўна вясна.
Рукі і смутак, белыя тлумы.
Думак святая краса.
Палча душа. Плача ў змярканні.
Гэта сумневаў вясло.
Гэта чуванне і навяртанне.
Гэта збавення жытло.
*
Вытрыванне неба і спасыл надзеі.
Хлеба сэрца прагне. Хлеба і вясны.
Я станоўча бачу інасці адценні.
Гэта боль жывой велічнай красы.
Вытрыванні сэрца. Вытрыванні сонца.
Белае чуванне згаслае высот.
Бог адзіны ў свеце ў часе вельканоцным.
Гэжыя аховы прыязныхсамот.
Бачу твае рукі. Маці і Мадонна.
Бачу тваіх моваў белае красы.
Твой сусвет жыцця ў чысціні бяздонны.
Боль жывой і светлай існасці вясны.
Гасне цішыня, гасне навяртанне.
Думаў ціхі водгук. Думаў чысціня.
Гэта вытрыванне. Гэта пакаянне.
Гэта зерне веры. Гэта дабрыня.
*
Святая Гостыя любові.
Святая Гостыя хвалы.
Занатавана вера ў слове
У агні нязгаслае вясны.
Чуванне неба і мілосьці.
Чуванне чысціні тугі.
Я прагну існасці кагосьці.
Мой любы , Пане, дарагі.
Свидетельство о публикации №126041105524
