Па слядах бацьковых

Па слядах бацьковых
Крочыць шлях свой новы.
Па слядах матулi
Хутка след у след.
Кожны дзень пiльнуе,
Як яго гадуюць.
I ў сваiх гульнях
Спазнае ўвесь свет.

Па слядах, дзе тата
Крочыў каля хаты.
Усё цiкава, нова...
Новы чалавек.
I ўсё, што бачыць,
Для сябе адзначыць.
Будзе паспяховы
Будзе яго век.

Па слядах, дзе продкi
Лёс свой не салодкi.
Усе пакуты здолець
Разачкам маглi.
Крочыць немаўлятка,
Каля роднай хаткi.
I глядзiць у поле,
Мiж сваёй гульнi.

Час ляцiць так хутка,
I былы малютка.
Набiрае сiлу
Ад радных мясцiн.
Ад бацькоў пяшчоты,
Хутка таты боты...
Апране асiлак,
Стане дужы сын.


Рецензии