Без снега
Пад'ядаюць усё туманы.
Няўтульна дыхае глеба,
I чакае зiмы дываны.
Снежань крочыць у нейкiх галошах
У спазычаным паліто.
Як жабрак, просячы грошай,
У вачах столькi слёз налiта.
Не блiшчыць на сонцы iльдзiнка,
Не чуваць снежных завей.
Шэрай усё накрыта хусцiнкай,
I дзянёчкi цямней начэй.
Мусiць зноўку без снега будзем,
Заблукала iзноў зiма.
Сумаваць будуць гэтак людзi,
У сваiх шэрых дамах.
Свидетельство о публикации №126041104020