Memento mori contra Carpe diem

Гарэза хлопец, ты яшчэ нядаўна
гуляўся з LEGO і Смяшарыкаў глядзеў,
а зараз з калашом напару
ці Сумы ці Славянск дзяўбеш штодзень.

Memento mori супраць Carpe diem,
смуроддзе пораху ці подых навальніцы
не абіраць табе, нажаль. І з той прычыны
гудуць вятры ў тваіх пустых вачніцах.


Рецензии