Грамада-хмара...
Як цемра-здрадніца лягла.
Нібы высокаю сцяною –
Нашчадак цяжкага цягла.
Цемраністая хмара – цуда…
Напэўна, дождж не за гарой.
Пявучы, цёплы – важкім пудам
Затопіць веснавой парой.
Застыгла хмара – на паўнеба,
Вось-вось і пойдзе дождж-паток…
Чакае высахлая глеба,
Чакае малады лісток.
Грамада-хмара, навальніца…
Вясёлы гром, яго раскат.
Расток жадае прытуліцца,
Яго пужае дожджык-кат.
Пужацца дожджыка не трэба,
Вясною ачышчальны ён.
Для матухны-зямлі – патрэба,
Гучыць, як прывітальны звон.
Свидетельство о публикации №126041102689