Хутка прыйдзе у дом пагода

«Хутка прыйдзе ў дом твой шчасце» —
Прашаптаў мне вецер мудры.
«Я прыйшоў, каб беды ўкрасці» —
Гаварыў і лашчыў кудлы.

«Хутка прыйдзе ў дом ваш шчасце, —
Напяваў з цяплом праменьчык, —
Спадзяванне не губляйце
Разам з тварам чалавечым».

«Хутка прыйдзе ў дом твой шчасце, —
Падмігнула ў небе зорка, —
Пачалі ўжо кужаль прасці
Феі познім адвячоркам».

Разгулялася прырода —
Раўнавагі зрушыў Каін.
Верне хутка ў дом пагоду,
Сэрца рвецца на спатканне.


Рецензии
Трогательное лирическое произведение,прекрасно звучит на беларусской мове!Понравилось!Успехов Вам!

Владимир Тула Сапожников   18.04.2026 16:45     Заявить о нарушении
Уважаемый Владимир, спасибо, что зашли на мою страничку. Удачи Вам и добра в Ваш дом.

Мария Мучинская   19.04.2026 22:22   Заявить о нарушении