Вершы для дзяцей. 5
З ім цяпла і гамонак багата.
А "гародніна" і "садавіна"
Быццам кажуць нам: "Вось вітаміны".
Ёсць пяшчотнае слова "матуля".
Любіць, песціць унукаў бабуля.
А "цукерка"– салодкае слова.
Ты прыгожая, родная мова!
Озёра наши чистые,
Словно глаза лучистые!
Нарочь – большое, как море,
Плещется на просторе.
Освейское, Свитязь, Глубокое –
Беларусь моя синеокая!
Шмат азёр на Беларусі –
Вельмі гэтым ганаруся!
Нарач, Свіцязь і Дрысвяты,
Снуды, Доўгае, Дрывяты,
Князь-возера Чырвонае -
Вам яно вядамае?
Беларусь – азёрны край!
На карце назвы адшукай!
Джэм з агрэсту вельмі смачны.
Бабулі вельмі я ўдзячны!
Вось салодкае лячэнне –
Малінавае варэнне!
А чарэшневы кампот
Так і просіцца мне ў рот.
В нашем парке есть качели,
Детский город, карусели.
Липы тут растут, каштаны.
Украшают парк фонтаны.
Расцвели на клумбах розы,
Пчёлки к ним спешат, стрекозы.
А вот подружки лилии,
Пышные, красивые.
В парке летом отдыхаем,
За природой наблюдаем.
У парку летам мы гуляем,
Усёй сям’ёй адпачываем.
У парку – прыгажосць, раздолле.
Сустракае нас тополя.
Клён лісточкамі вітае
І ў цянёк нас запрашае.
Астры, флоксы і вяргіні
Быццам просяцца ў карціны.
Буду кветкі маляваць
І зімою ўспамінаць.
Раніцай мы ў лес пайшлі –
Шмат мы ягад там знайшлі.
Вось духмяныя суніцы,
Ёсць і чорныя чарніцы,
У кошыку і журавіны,
Сакавітыя маліны!
Дзякуй, лес, за пачастунак
І любімы наш ласунак!
Агрэст паспеў, на сонцы ззяе,
Паласавацца запрашае.
Сакавітыя клубніцы
Смакам хочуць пахваліцца.
А духмяныя маліны
Пазіраюць на ажыны.
Добры ягад ураджай!
Ты збіраць іх паспявай!
Сонейкам зямля сагрэта.
Хутка скончыцца ўжо лета.
У полі жыта паспявае,
Пшаніцу ветрык калыхае.
Глядзяць валошкі ў неба.
Багата будзе хлеба!
Греет солнце – всем тепло,
Одеваемся легко.
Мы на речке отдыхаем,
Плаваем и загораем.
Бабочки кругом, стрекозы,
В парке распустились розы.
Дождь грибной поморосил –
В небе радугу включил.
У вёсцы я адпачываў
І гародніну збіраў.
Кажа мне бабуля:
"Вось гарбуз, цыбуля.
А якія буракі!
Цвёрдыя, як кулакі!
Бульба, морква і салата –
Вырасла ўсяго багата!"
У сшытку добра ты займаўся,
Да школы ўжо падрыхтаваўся!
Вучыся з радасцю, старанна –
І будзе ўсміхацца мама.
Праз год сустрэчы мы чакаем
І поспехаў табе жадаем!
Свидетельство о публикации №126041003145
С теплом и уважениием,
Валерий Петерсон 13.04.2026 17:30 Заявить о нарушении
С теплом и признательностью,
Татьяна Федорович 13.04.2026 22:22 Заявить о нарушении