На закiнутым полi...
Аксане
На закінутым полі
За хатай старою
Канаторжнік высокі парос.
Не шукай сабе долі
Ў закінутым полі –
У брыльянтавым россыпу рос.
Не шукай, бо не знойдзеш.
Даўно адшумелі,
Адгулі маладыя вятры.
Канаторжнік цвіце,
Галаву табе хмеліць...
Дагараюць кахання кастры.
І масты дагарэлі...
Шугаюць арэлі
На ігрушы старой пад акном.
Канаторжнік цвіце...
Адцвілі, пастарэлі...
Канаторжнік на полі кругом...
Абысці кругом хаты,
Зайсці ў канаторжнік:
Ах, як пахне звычайны палын!
Наламаць бы яго,
Устыркнуць за набожнік...
І забыцца пра воч яго сінь...
09. 04. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126040907682