Кранае
Душою сваёю зрабілі.
І ўжо габелен перад намі,
Мінулае ў ім ажывілі.
Арнамент – прыгожыя кветкі,
І роднае нешта ва ўзорах.
Там жыта з пшаніцай палеткі
І лёну аквітнага мора.
Як ніткай там роднаю мовай
Прашыты здзяйсненні і мары.
Там кожнае маміна слова,
Усмешка на бацькавым твары.
Жыццё наша тут пазнаецца,
Майстэрства жанчын захапляе.
І нешта ў грудзях там, дзе сэрца,
Мяне, беларуса, кранае.
Свидетельство о публикации №126040906885