Бярозавы край

Над рэчкай схілІліся вербы старыя,
І сонца цалуе ў палях каласы,
Тут сцежкі знаёмыя, сэрцу такІя,
Што  душу мне лечаць ад кожнай бяды.
Рамонкі глядзяць з-пад зялёнай травы,
І вецер прыносіць нам пах медуніцы.
Тут гоман лясоў і азёраў, а вы
Спяшайцеся гэтай красой наталіцца.

Тут бусел высока ў нябёсах лунае,
Як сімвал надзеі на мір і дабро.
Крынічка лясная вадой напаўняе
І срэбрам іскрыцца, бы ў казцы яно.
Тут песні пяюць на світанні мне птушкі,
І шчасце зязюля гадамі кукуе.
Я тут нарадзІлася, тут мае мары,
Радзіма з маленства любоў мне даруе.

Бярозавы край, ты мая калыханка,
Дзе белыя дрэвы стаяць, нібы сны.
Ад позняга змроку да самага ранку
Жыву я табою, куток дарагі.
Бярозавы край, ты адзіны на свеце,
Люблю твой спакой і твае галасы.
І дзе б ні была, буду вечна імкнуцца
Да роднай і мілай з дзяцінства красы.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →