Пiшу, бывае...

Пішу, бывае, нават ноччу,
Складаю свой радочак-свет.
Нібыта, муза мая поруч,
Ды шле мне похапам прывет.

Поліфанія не пляткарка,
Яна гучыць, яна крычыць.
Ды гэтак, што парою жарка,
Прашу, хай трошкі памаўчыць.

Пішу, я не магу іначай,
Успырхне муза ад мяне.
Намер яна пераіначыць,
Але ж цяпер не абмане.

Нанізваць, як каралі слова,
Адгадваць тонкі сэнс радка.
Гучыць магутная аснова,
Працуе ўноч мая рука.

Пішу, няма куды падзецца,
Такі, напэўна, выпаў лёс.
У Паэзію акно ёсць, дзверца,
Мая ўдзячнасць да нябёс.


Рецензии
Таццяна, шчыры дзякуй! Цудоўныя радкi, выдатная мова, каб вы толькi ведалi, наколькi прыемна гэта тут убачыць!

Юрась Барчук   09.04.2026 08:56     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую за водгук, паважаны Юрась! З добрымі пажаданнямі ды з удзячнасцю!

Татьяна Цыркунова   09.04.2026 12:35   Заявить о нарушении