Шпитальная хроника. Глава 6. Таможня

Шпітальная хроніка
Глава 6.
Чырвоная мытня

Прайшоў абыход - як экспрэс па дарозе,
На рукі прапісан асабісты маршрут.
Нас лечаць,  каб больш не трымаць у трывозе,
Каб хутка пакінуць бальнічны свой кут.

На пост да сястры - за сваім настаўленнем,
Дзе,  параяць, суцешку знайдуць.
Каб дзень даў і целу, і духу збаўленне,
І светлыя мары хай ў розум  прыйдуць.

У працэдурны заскочыў "навачок",
Дзе ў гурбу лабарантаў сабраўся гурток.
Прыціхлы  і хмуры стаяў там народ,
Бак-аналіз здаваў - як за даўні аброк.

Зайшоў я ў пакой - у  той свет бязгучны,
Дзе кроў бралі з вены - як дзіўны  абрад.
Укол  той іголкі для ўсіх нас балючы,
Ды страх знік адразу, як знік бы разрад.

У тлуме там клеткі, нібы тыя транзіты,
У шкло неахвотна ножкай упіраліся.
Ля мікраскопаў - "агенты ад мытні" -
Кантрабандныя вірусы выгнаць стараліся.

Мінск,
Жнівень 2025 г.
Алесь Гарбар
Працяг будзе...


Рецензии