Шпитальная хроника. Глава 5. Новый день

Шпітальная хроніка
Глава 5.  Новы дзень

На сняданак, як курыцы тыя нясушкі,
Усе паспяшаліся, кінуўшы падушкі.
У паветры - пах кашы з густым малаком,
Чаргою стаялі за сваім чарпаком.

Насыпалі  манкі - аж поўніцца край,
І масла на лусту - пагодны нам рай.
Гарбата з цукрам - салодкі прысмак,
Каб сіл  да абеду хапіла ў кулак.

Сняданак скончаны. Паўза. Чаканне.
У калідоры - анёлаў блістанне.
Вось час абыходу. Калегія крочыць,
Халат за халатам - агляд нам прарочыць.

Кансіліум строгі не дасць нам прапасць,
Каб выгнаць хваробу і зняць ту напасць.
Загадчык пытае, паперкай шалясця:
"Як спалася ноччу? Ці стул быў зрання?"

Асістэнт за плячыма - дыктант запісаць,
У карту рашуча  пачне натаваць.
І ловіш ты кожны ўрачэбны іх звон.
Бо справа сур'ёзная, нібы закон.

Але ў гэтай строгасці - зерне дабра,
Бо кожны крэмзаль - ратунку пара.
І карта твая, як адкрыты лісток, -
Да выздараўлення адзіны масток.

Мінск,
Жнівень 2025 г.
Алесь Гарбар

Працяг будзе...


Рецензии