Абгрунтаваны адказ
Бязлітасным у рай дарог няма!
Галопам па жыцці - згубіў падковы,
Рай не знайшоў і значна захрамаў.
Упарта лез уверх - ды па галовам,
Не заўважаў людзей і зневажаў,
Таму і ў пекла ён не памылкова -
Абгрунтавана трапіў, бо крыжа,
Вядома, не хацеў ніколі несці,
А птушку шчасця марыў ухапіць -
Не сто гадоў у пекле і не дзвесце,
А ўсё жыццё гарэць - вады ня піць.
Свидетельство о публикации №126040806105