Дакранецца да шыбау дождж

Дакранецца да шыбаў дождж,
І заплача зямля ад болю.
Ты ідзеш паміж імі ўздоўж
Па сцяжыне сваёй няволі.

І, абняўшыся лёс з жыццём,
То смяюцца з цябе, то цешаць.
З наваколля, як спеў, выццё,
Дзе сабакамі выйсце  брэша…

А з нябёсаў, наш жоўты Бог, –
Грэе сонца трывогі згустак
Той вясны, што знайсці не змог
Пілігрым, што стаптаў абутак.

Свой кавалачак, шлях да зор
Хтосьці іншы прайсці захоча.
А вось той, хто свой шлях прайшоў,
З нас смяецца. Ці мо рагоча?
(Людміла Воранава)


Рецензии