Лета

Чэрвень -  першы месяц лета,
Свеціць сонейка ярчэй.
У зеляніну сад адзеты
Раўнавага дзён, начэй.

І зямля, як след, прагрэта,
Зацвітае хараством…
Лета! Лета! Лета! Лета
Нас вітае цёплым днём!


Рецензии