Мой кут, мой бацька-дабрадзей

Мой кут, мой бацька-дабрадзей

Ты зноў бярэш мяне ў палон,
Маёй Радзімы сэрца!
Гасцінец стужкай наўздагон
Ляціць, бяжыць, віецца…

І лье тягучае святло
З нябёс крылатых сонца…
Зімы, як быццам, не было,
Тут цеплыня - кіроўца!

І мне пашчасціла, што лёс
Тут выпаў нарадзіцца,
Дзе кожны продак мой пранёс
Любоў, што не напіцца.

Яна ў паветры над зямлёй,
Ласкавая, лунае,
І кожны з нас, нашчадак твой,
Той дотык адчувае.

Ты рад сустрэць сваіх дзяцей,
Іх пазнаеш здалёку,
Мой кут, мой бацька-дабрадзей,
Па голасу, па кроку…

У нас у кожнага твае
З маленства рысы твару,
Пяшчотны голас, што пяе,
Звініць юнацкай марай.

Характар твой, краса твая,
Твая добразычлівасць,
Любоў да траўкі, ручая,
Гасціннасць і цярплівасць…

Сваім багаццем, любы край,
І нас ты ўзнагародзіў.
Жыві! Мацней! І расцвітай
У міры, шчасці, згодзе!
Мінск, 17. 04. 2025г.


Рецензии