Жабрачкi
Жытняга хлеба з малітвай бясконцай,
Есці не сядуць, не клаўшы паклоны,
Адрас не ў горадзе іх і не ў вёсцы.
Ног не шкадуюць, галоў і адзежы -
Бог ім за гэта дадаў даўгалецця,
Абавязкова з крыжамі каб вежы
Радасць прыносілі людзям, што ў свеце
Верай жывуць і любоўю спрадвеку,
Адпавядаючы іх пакліканню.
Ім Бог дазволіў служыць чалавеку -
Час не марнуюць да ночы ад рання:
То на дарозе, то ў хаце, то ў храме -
Кожнаму словы даносяць Хрыстовы,
Абмежавацца ім нельга, бо самі
Іншага лёсу шукаць не гатовы.
Свидетельство о публикации №126040701219