Цудоуны край мой, поуны ласкi...
Цудоўны край мой, поўны ласкі,
І жыватворная вясна,
І добрай весткі, нібы казкі,
Над хатай неба сінізна.
Багаты край людзьмі і хлебам,
Убраннем красавіцкіх лоз.
І вестка добрая пад небам,
Што нам народзіцца Хрыстос.
Няхай Гасподзь нам спагадае,
Як спагадаем мы зямлі,
І добрай весткай акрыляе,
Каб з верай у Яго жылі.
06. 04. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126040607374