Разважанн на тэму дня

Раскажу я вам тут, грамадзяне,
Як працуе ў нас закон.
Апынуўся ён у гаротным стане –
Паляцеў, чамусьці, пад адхон…
Законы, праўда, не благія:
Быццам бы ўсе на карысць…
У чыноў жа погляды другія –
Закону кажуць яны: Брысь!

Мо скажа нехта: што ты тлуміш?
Яшчэ і выскажа ён жвава:
Беспадстаўна права глуміш –
У нас сацыяльная дзяржава!
Патрэбы ўсе дзісь для людзей –
Закон жа іх абараняе!
Для таго процьма ў нас суддзей,
Бо кожны з іх закон ганяе…

Вось гэту тэзу не адняць:
Яна ў чыноў паўсюль гуляе!
Закон жа можна падраўняць,
Што сутнасць ён сваю змяняе!
Калі ж адзначыш гэты перакос,
Патрабаванні моцна што руйнуе,
Разглядаць не будзе твой “вопрос”,
Бо артыкул 2 запатрабуе…

Працэсуальны трэ тут падыход –
У суд звяртацца неабходна!
Тлумяць так даўно народ,
Стварыўшы гэту безысходнасць.
Плаці дзяржпошліну хутчэй:
15-ць дзён табе даецца…
Не скінеш цяжкасць ты з плячэй –
Беззаконнем дзея адгукнецца!

Пастанову вынесе той суд,
Якая мову ўшчэнт адыме –
Будзе ў ёй такі прысуд,
Што розум твой яго не прыме.
І што бы потым не рабіў,
Куды далей бы не звяртаўся,
Права ўжо сваё згубіў,
Законам што табе дастаўся…
           17 лютага 2026 года                Эльяш Банель


Рецензии