Вось вам пра злодзея расказ
Падзеі, што я перажыў…
У якім законнасць стане…
Ці народ наш тое заслужыў?
Бо што напісана ў законе,
Асаблівасць мае ў жыцці:
Заканадаўства быццам у загоне,
Дзе цяжка той закон знайсці!
Існуе ён, праўда,на паперы,
Бо яго палата прыняла…
Такіх законаў да халеры,
Але ніяк не вырашым “дела”!
Ніжэй ужо прыклад я прыводжу,
На закон як можна не зважаць,
Таму шарманку я заводжу,
Каб усё вам гэта расказаць.
Як толькі лета пачалося,
Злодзей Карпаў акрыяў:
Яму, чамусьці, падалолся,
Што ёсць у “Атаме” шмат спраў.
З Гарадком жа побач таварыства –
Не раз на аўто там бываў…
Амаль усе платы празрысты,
Што злодзей ураз упадабаў.
Не ўсе бываюць на ўчастках,
Але платы паўсюль стаяць!
Дзесьці, кажуць, ёсць і пасткі,
Каб злодзей мог туды “попасть”!
І брамы тэж не пераскочыш:
Адным словам – скрозь аблом!
Са шляху злодзей жа не збочыць –
Здзейсніць можа і “проём”.
Сетку рабіцу разрэзаць,
Дзесь штакеціну зламаць.
Можна стрэліць і з абрэза –
“Проём” гатоў, каб “воровать”!
Уварвацца ўраз на ўладанне,
Бо гаспадара ў той час няма.
Скрасці ўсе прыстасаванні,
Што дасталісь задарма…
Усе жалезныя прадметы,
Чым карыстаўся гаспадар,
Перанясе злодзей да карэты,
Бо для яго, вядома, - дар!
Можа штось ужыць у хаце,
Нешта можа і прадаць.
Прыме і Селішча “багацце”,
Каб адразу грошы атрымаць!
***
На тым закончу перадслоўе –
Вярнусь да Карпава я зноў
Пакуль для тога ёсць здароўе,
Бо хвароб бясконцы ўжо назоў…
Быў у чацвер я на ўчастку –
Працаваў якраз да 2-х гадзін.
Прыстасаванняў схаваў частку –
Не здолеў знесці ўсё адзін…
У той дзень паехаў я ў Журыхі –
Чакала жонка мяне там:
Прабіла ў ровары ўсе кіхі …
І ў гаспадарцы скрозь бедлам.
Праблемы з унукам вырашалі –
Ад старшыні якраз званок:
Участак твой, мо, абакралі,
Бо пашкоджаны замок…
Як потым стала мне вядома,
Зрабіў усё ў пятніцу зрання:
Карпаў здзейсніў усё свядома,
Падагнаўшы аўто, бы каня.
Пакуль рабіў злачынну справу,
На фота злодзей ужо папаў…
Пераслалі фота ўва ўправу –
Грыцкевіч злодзея злапаў!
Карпаў у дзеянні прызнаўся,
Але, што скраў, ён не вярнуў…
Штраф у дзве базавых азваўся –
Р. Сакалоўскі гэта правярнуў!
Спагналі штраф ужо ў аўторак,
А мне аб гэтым ні гу-гу…
Пра агароджу тэж няма разборак
І што ўварваўся ён у “избу”.
Пісаў наконт таго звароты,
А ў адказ мне – цішыня:
У міліцыянтаў шмат работы –
Няма свабоднага ні дня!..
Маўчаў Грыцкевіч, Сакалоўскі –
Прышлось пісаць да Кіселя.
І той выкручваўся так лоўка,
Што нат курэла скрозь зямля!
Прайшло даволі дужа часу –
Знайшоў Грыцкевіч дзесь мамент:
Занатаваў зладзейскія бамбасы,
Што разрэзаў сетку мне ўшчэнт…
Хутка мне прыйшла папера –
Накіравалі справу прама ў суд,
Якому дзісь няма даверу:
Папаў туды – лічы прысуд!
Так яно і адбылося –
Абараніў злодзея Казей:
Парушаць закон яму прышлося
На віду планеты ўсей…
Абскардзіў тую пастанову –
Абласны суд ужо разглядаў:
Паклаў Тулейка ў аснову
Закон! Аб чым і нагадаў.
Падаў зварот аб тым Казловай:
Казей што робіць у судзе?
Не знае права ён асновы,
Лухту ў пастанову бо кладзе…
Старшыня суддзю абараніла:
Кажа, добра ён судзіў!
Душой, вядома пакрывіла –
Ніхто ж яе не асудзіў!
Перасуд Шаўцову даручыла:
Магчыма, быў такі загад…
З тым, мо, нешта далучыла –
Атрымаў Тулейка “брысь” назад!
Яго рашэнне зарубілі –
Такое ж цяжка ўявіць!
Беззаконне гэтым аднавілі…
А што ты можаш тут зрабіць?
Шаўцоў пры тым закон парушыў –
Удасканаліў нават ён яго:
У беззаконне ўлез па вушы –
Тулейку абразіў ні з чаго…
Абскардзіў дзеянні Казловай –
А за яго яна – гарой!
У абласны суд тут скарга знова…
Прыпыніцца каб бы той парой!
Зноў да Каспяровіча папёрся:
Прымі тут меры, старшыня –
Шаўцоў у карупцыю ўцёрся:
Дзе пацярпелы толькі я…
Зрабіў тут выгляд Каспяровіч –
Не разумее мой “вопрос”…
Што заўгодна можаш мовіць,
А са старшыні які дзісь спрос?
Узяў Шаўцова пастанову –
З усіх бакоў пачаў хваліць!
Нейкі прыклад прывёў новы,
Каб суддзю Шаўцова абяліць!
А што закон ён скрозь парушыў,
Дык гэта ж трэба даказаць!?
У карупцыйных дзеяннях па вушы,
А казаць жа будзе – “благодать”!
Падаў у суд ізноў я скаргу,
Аплаціў дзяржпошліну якраз.
Далучыў і доказы да скаргі –
Мо, будзе паспех у гэты раз?
Былі ж надзеі памылковы,
Хоць закон ніхто не адмяняў:
З’явілісь новыя высновы,
Шаўцоў якіх не прымяняў.
Закон парушыў ужо Дабранаў –
Старшыня, чакана, падтрымаў!
Было, напэўна, штось у “карманах”,
Калі беззаконня шлях абраў?
Ацэнку доказаў у аснову
Дабранаў быццам бы паклаў:
Прыняў усе злодзея высновы,
Хоць Карпаў іх не даказаў!
Дакладнасць іх і дапушчальнасць
Для суддзі ў працэсе – пусты гук!
Датычнасць доказаў і рэальнасць –
Не пройдзе проста яму з рук!
Дзеі ўсе зафіксаваны,
Таму Э.В. Каспяровічу – на стол!
Чаму злачынства шлях абраны?
У чым беззаконня тут прыкол?
Зрабіў Эдзік дзіўны выгляд:
Не разумее – у чым бяда?
Суддзя Дабранаў – лепшы прыклад –
У абласным судзе ён быў “всегда”!
Калі не згодзен з пастановай –
Плаці дзяржпошліну ізноў!
Разгледзем справу ўжо па новай,
Але не зменім мы высноў!!!
У суд Вярхоўны я звяртаўся –
Валянцін Сукала стуль зышоў…
Калінковіч з Кандрацьевым застаўся,
Таму там праўды не знайшоў.
Бо беззаконне падтрымалі –
Ніхто ж не будзе асуджаць!
Ні аб чым адказ давалі –
Было нат сорамна чытаць!
Не даваць наогул каб адказу,
Валер перапіску ўжо спыніў…
Было жа бачна мне адразу –
Кожны раз ён мне маніў!
Яму Кандрацьеў у падмозе –
Закон жа можна парушаць!
Швед пакуль не ў той дарозе –
Магу дзісь я канстатаваць.
Пастанову хай ён не выносіў,
Але беззаконне падтрымаў…
Мо, пакінуў штось на восень?
Адказ аб тым не атрымаў…
Куды цяпер бы не звяртаўся,
У абарону што бы не рабіў,
Без сваіх правоў застаўся,
Бо закон павагу ўжо згубіў…
10 сакавіка 2026 года Склаў Эльяш Банель
Удакладняючая інфармацыя да “Вось вам пра злодзея расказ”
1. Карпаў – КарпаўАляксей Леанідавіч, злодзей з Астрашыцкага Гародку.
2. “Атам” - садовае таварыства “Атам” ля Астрашыцкага Гарадка.
3. Гарадок – аграгарадок Астрашыцкі Гарадок.
4. Гаспадар – Банель Эльяш Адамавіч, участак 182 с/т “Атам”.
5. Селішча – населены пункт недалёка ад а/г Астрашыцкі Гарадок, дзе прымаюць другасныя матэрыяльныя рэсурсы.
6. Журыхі - вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці.
7. Старшыня – Гаўрыльчык Аляксандр Юр’евіч, старшыня с/т “Атам”.
8. Фота - здымак аўто “Опель Омега” злодзея Карпава А.Л. – рэг. знак 4363МАС, зроблены 06.06.2025 у 7.00 сябрам с/т “Атам” (уч. 172) Катрэчка Марынай Леанідаўнай і размешчаны ў чаце “Атам” на Вайберы.
9. Грыцкевіч – старшы УІМ Бараўлянскага аддзела міліцыі Мінскага РУУС Грыцкевіч Сяргей Дзмітрыевіч, маёр міліцыі.
10. Р. Сакалоўскі – начальнік Бараўлянскага аддзела міліцыі Мінскага РУУС Сакалоўскі Раман Уладзіміравіч, падпалкоўнік міліцыі.
11. Кісель – начальнік Мінскага РУУС Кісель Сяргей Міхайлавіч, палкоўнік міліцыі.
12. Мамент – 14.07.2025 старшы УІМ Бараўлянскага аддзела міліцыі Грыцкевіч С.Д. склаў адміністрацыйны матэрыял у дачыненні да злодзея Карпава А.Л. па факту пашкоджання агароджы уч. 182 с/т “Атам”, што было здзейснена Карпавым А.Л. 06.06.2025.
13. Казей – судзя суда мінскага раёна Казей Вадзім Анатолевіч .
14. Казлова – старшыня суда мінскга раёна Казлова Анжеліка Альбертаўна.
15. Тулейка – суддзя Мінскага абласнога суда Тулейка Вячаслаў Іванавіч.
16. Шаўцоў – суддзя суда Мінскага раёна Шаўцоў Віктар Герасімавіч.
17. Каспяровіч - старшыня мінскага абласнога суда Каспяровіч Эдуард Валер’явіч.
18. Дабранаў – суддзя Мінскага абласнога суда Дабранаў Аляксандр Уладзіміравіч.
19. Валянцін Сукала – былы старшыня Вярхоўнага Суда Сукала Валянцін Алегавіч.
20. Калінковіч – першы намеснік старшыні Вярхоўнага Суда Калінковіч Валер Леанідавіч.
21. Кандрацьеў – намеснік старшыні Вярхоўнага Суда Кандрацьеў Сяргей Вадзімавіч.
22. Швед – цяперашні старшыня Вярхоўнага Суда Швед Андрэй Іванавіч.
Свидетельство о публикации №126040606408