Цешча зяця частавала
Налівала чарачку,
Ён не крыўдзіўся, што мала,
Смакаваўшы шкварачку.
“Вось яшчэ табе галушкі,
Смачна есці, мой зяцёк!..”
Ад малодзенькай дачушкі,
Каб ня кінуўся наўцёк.
Сала з бульбай уплятае,
Хлебануў разок-другі,
“Цешча, – кажа ён, – святая,
Калі ўстане з той нагі!”
Абдымае зяцёк цешчу,
Усміхаецца яна:
“Языком ён добра плешча,
Асушыўшы гляк да дна.”
5 красавіка 2026
Свидетельство о публикации №126040507638
Благодарю!
Хорошего Вам дня и отличного настроения!
С уважением, Нина.
Нина Агейченко 10.04.2026 05:35 Заявить о нарушении