Каталiцкi Хрыстос уваскрэс...
Каталіцкі Хрыстос уваскрэс,
Праваслаўны ўваскрэсне праз тыдзень.
Зелянее за хатаю лес,
Вее вецер халодны, як злыдзень.
Уваскрэс каталіцкі Хрыстос,
Уваскрэсне, дай Бог, праваслаўны.
Красавік уваходзіць у стос,
Паскарае хаду сваю плаўна.
Ціха крочыць Хрыстос па зямлі
Беларускай маёй жураўлінай,
Аглядае з любоўю палі
І блакітнае неба Айчыны.
Уваскрэс каталіцкі Хрыстос
Жоўтым пухам квітнеючых лоз.
05. 04. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126040503647