Вяртанне

Вяртанне.

Вяртанне не слова,
А дзея такая,
Якая нас зноўку
Няспынна клікае
Да хаты, да дому
Дзе нарадзілісь,
Дзе родныя словы
Навек прычапілісь.
Вярнуцца ад страты,
Ад болі нязбыўнай,
Ад гэтай нястачы,
Нястачы Радзімы.
-23.06.25.


Рецензии