Падкармiу часнок я, прапалоу клубнiцу...
Падкарміў часнок я, прапалоў клубніцу,
Падвязаў ажыну, што лягла на дол.
Абкапаў бружмелю пышную спадніцу
Ды падкінуў гною кусціку ў прыпол.
Ні душой, ні словам не крыўлю ніколі,
Нараджаю ў полі лёгкі свой радок,
Не зайздрошчу вашай паэтычнай долі,
Не лічу, што – геній, ці, як вы, прарок.
Не раблю я кнігу. Мне бліжэй зямное.
Мае вершы піша не для кнігі быт.
Беларусі неба – для мяне святое,
А маё натхненне – сонечны блакіт.
Падкарміў часнок я сёння карбамідам,
Падвязаў ажыну, што лягла на бок.
Наталяю сэрца родным краявідам.
Для мяне ён – геній, для мяне – прарок.
03. 04. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126040305993