У кожнага свая?
Вякамі гэты выраз — аксіёма.
А можа пільна прыглядзецца варта,
Каб лоб не моршчыў нам ён, як аскома?
Вось бачым куб —звычайны, белы, светлы,
З усіх бакоў разглядвае прахожы.
Для гэтага адыдуцца на метры,
Другі шукае як сказаць: «Нягожы»...
А куб як быў, так і застаўся кубам,
Людцы заўважылі, што пажадалі.
Праскочыць цень, як пляма, — вочы хмураць,
Навісне хмара, выгляд, як са сталі.
Вось так і з праўдай — часта мы глухія,
Трымаем вочы часта за фіранкай.
Адзенне на свой густ ёй кожны шые,
Каб гонар не згубіць з праўдзівым ранкам.
Свидетельство о публикации №126040305013